Беларуская Служба

Прага: апублікаваныя першыя звесткі пасля страляніны

22.12.2023 08:39
Чэшскі студэнт, які страляў па людзях на тэрыторыі Карлавага ўніверсітэта ў Празе, даўно цікавіўся падобнымі справамі, паведамляюць СМІ.
Паліцыянтка суправаджае чалавека з месца страляніны ў Карлавым універсітэце ў цэнтры ПрагіPA/MARTIN DIVISEK EPA-EFE/MARTIN DIVISEK Dostawca: PAP/EPA.

У выніку ўчорашняй страляніны ў Празе загінулі 15 чалавек, у тым ліку нападнік, 25 чалавек атрымалі раненні. З заўтрашняга дня ў Чэхіі дзейнічае нацыянальная жалоба.

Паводле высноў паліцыі, злачынцам быў 24-гадовы студэнт філасофскага факультэта Карлавага ўніверсітэта, які забіў бацьку і хацеў пакончыць з сабой. У адным з будынкаў універсітэта мужчына адкрыў агонь па людзях. На месца прыбыла паліцыя, якая пачала страляць па нападніку. Верагодна, злачынец скончыў жыццё самагубствам.

Гэта была самая трагічная страляніна ў гісторыі незалежнай Чэхіі. Урад аб'явіў суботу днём нацыянальнай жалобы. Прэм'ер-міністр Пётр Фіала заклікаў ушанаваць памяць ахвяр хвілінай маўчання.

Чэшская паліцыя і ўлады заклікаюць не выкарыстоўваць трагедыю ў палітычных мэтах, а таксама перасцерагаюць ад распаўсюджвання ілжывай інфармацыі. Некаторыя чэшскія СМІ паведамляюць, што студэнт Карлавага ўніверсітэта публікаваў матэрыялы пра падобныя падзеі ў іншых краінах.

У сваю чаргу паліцыя заявіла, што правярае, ці той жа мужчына таксама вінаваты ў забойстве бацькі і яго двухмесячнай дачкі ў лесе пад Прагай. Паводле слоў міністра ўнутраных спраў Віта Ракузана, зламыснік свядома рыхтаваўся да замаху на жыццё сваіх калег і выкладчыкаў. На тэрыторыі Карлавага ўніверсітэта былі знойдзены дадатковыя боепрыпасы ды агнястрэльная зброя.

Таксама правяраюцца словы нападніка, якія ён выкрыкваў падчас нападу, што ён забіў свайго бацьку.

ПР/юл